23 мая ў сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцькава з вучнямі ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшло мерапрыемства «Я перад вамі з памяццю сваёй» прысвечанае 100 – дзю з дня нараджэння Васіля Быкава.
Увазе дзяцей быў прадстаўлены творчы партрэт пісьменіка. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Паляшчук А.А. пазнаёміў прысутных з біяграфіяй В.Быкава. Ваенная тэма ў творах пісьменніка гэта яго боль, яго памяць, яго жыццё. Пра гэтыя творы пісьменніка распавядалі вучні. У канцы мерапрыемства бібіятэкар прачытала верш А.Вярцінскага «Я перад вамі з памяццю сваёй…». Ідэалы праўды і справядлівасці В.Быкаў сцвярджаў кожным сваім новым творам. Чытайце яго творы і пазнавайце жыццё.
Падрыхтавала Тамара Костачка
2024-05-23
