Кішчына Слабадская сельская бібліятэка №24 прапаноўвае чытачам кнігу Колькі колераў у лета? Генадзя Аўласенкі.
У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі, юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі па такім навукам, як гісторыя, геаграфія, біялогія і іншыя навукі... Але ўсё ж асноўнае ў гэтай кнізе – гэта казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае ім сам дзядуля Дняпро. А некалькі казак для дзяцей прынёс у сваім маленькім кошыку нават... Вожык. Ён іх у лесе назбіраў...
А пра што аўтар не сказаў у казках, прачытаеце ў вершах.
Падрыхтавала Мікуловіч Святлана
2024-05-27
