З 4 чэрвеня па 27 ліпеня ў галерэі “Праменад” дэманструецца выстава жывапісу і графікі “О, край родны, край прыгожы” з фондаў ДУК “Барысаўская цэнтральная раенная бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева”. Выстава прысвечана 105- годдзю нашай установы.

2024-05-28
Глядач пазнаеміцца з непаўторным хараством прыродных станаў, эмацыянальнымі і выразнымі вобразамі змен сезонаў. На выставе прадстаўлена 17 жывапісных і графічных твораў беларускіх і расійскіх мастакоў: Станіслава Баяранкі, Мікалая Кісялева, Таццяны Каландырэц, Віктара Бялова, Сяргея Ткачова, Генадзя Ганчаронка, Вольгі Багдановіч, Таццяны Сергіенка, Барыса Цатурава, Анастасіі Шылягінай, Аляксандра Фралянкова, Віктара Ступіна.
Экспазіцыя з'яўляецца сваеасаблівым падарожжам у свет роднай прыроды. Многія пейзажы створаны майстрамі падчас пленэраў у розных кутках Беларусі і замежжа. Назіранні за асаблівасцямі ландшафтаў і асобныя фрагменты прыродных аб’ектаў творцы перадаюць у асабістай для кожнага манеры. Выдатныя краявіды напаўняюць прастору галерэі адчуваннем сонца, прахалоды, снегу, марознага паветра. Нешматслоўныя, някідкія мастацкія творы па сваёй сутнасці – праўдзівыя і даходлівыя.
Запрашаем усіх зацікаўленных!
