Sidebar

21
Ср, Сту

Мой сябра

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

12 чэрвеня 2025 года ў сельскай бібліятэцы №33 в. Маісееўшчына ў рамках акцыі “Пакліч у госці казку” прайшоў урок дабрыні па кніжцы беларускага паэта Адама Русака “Мой сябра”.


У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з творчасцю паэта-песенніка Адама Русака. Далей дзеці з задавальненнем прачыталі яго вершы “Мой сябра”, “Мама”, “Сінічка” і іншыя. У канцы мерапрыемства абмеркавалі сітуацыі, у якіх хлопчыкі і дзяўчынкі праходзяць свае першыя жыццёвыя выпрабаванні і пачынаюць разумець, што такое блізкія людзі, сапраўднае сяброўства, родная прырода і як важна ўсё гэта зберагчы.
Падрыхтавала Жарнасек Ірына