У гарадской бібліятэцы №1 25 жніўня адбылося інфармацыйнае падарожжа “Крокамі свята беларускага пісьменства”.
Выкарыстоўваючы матэрыялы кніжнай выставы “Да вытокаў рукой дакрануцца”, бібліятэкар Ларыса Шкрэдава азнаёміла прысутных з гісторыяй свята беларускага пісьменства, з гістарычна значнымі культурнымі цэнтрамі краіны, якія былi сталіцамі свята ў мiнулыя гады. Сёлета XXXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе 6 і 7 верасня. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана некалькім значным датам: 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзю выхаду кнігі “Апостал” Францыска Скарыны, а таксама круглым датам з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.
Напрыканцы сустрэчы чытачы прынялі ўдзел у віктарыне “Дзень беларускага пісьменства: ведай і памятай”, у займальных і пазнавальных конкурсах “Пісьмовыя крыніцы”, “Моўная скарбонка”, “Пагуляем у перакладчыкаў”.
Падрыхтавала Ларыса Шкрэдава
2025-08-26
