Напярэдадні свята беларускага пісьменства, якое распачнецца 6 верасня ў Лідзе, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Натхненне” і супрацоўнікі ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім.І.Х. Каладзеева” далучаюцца да рэспубліканскай акцыі “Чытаем па-беларуску”.
Барысаўская паэтка Віялета Зізюлькіна чытае асабісты верш "Мне восень пасылае вершы".
Верш Веры Вярбы “Мой край” чытае барысаўскі аўтар Лілія Тумар.
Падрыхтавала Маргарыта Кароль
2025-08-29
