На YouTube-канале “Казкі на канапе” вы пачуеце беларускія народныя казкі, аўтарскія творы беларускіх пісьменнікаў, а таксама даведаецеся пра дзіцячыя кнігі беларускіх аўтараў.
Аўтар праекта – Людміла Браніславаўна Захарэвіч, ветэран бібліятэчнай справы Барысаўшчыны, уладальнік спецыяльнай прэміі Мінаблвыканкама ў намінацыі “Бібліятэчная справа” (2011 г.), лаўрэат прэміі Васіля Віткі за арганізацыю акцыі “55 колераў “Вясёлкі” (2014 г.).
Запрашаем пазнаёміцца з YouTube-каналам бліжэй!
Падрыхтавала Маргарыта Кароль
2025-09-08
