13 верасня ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі для вучняў 1 “А”, 1 “Б” і 1 “В” класаў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава” бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова правяла гучныя чытанні кнігі Лелі Багадановіч “Казка ў жыцці падказка”.
У гэтым цудоўным зборніку прадстаўлены казкі Л. Багадановіч, якія вучаць дабрыні, дасціпнасці, сумленню і высакародству. Кніга складаецца з трох раздзелаў: “Дні тыдня”, “Мудрыя запаветы духоўнай спадчыны” і “Казкі без праўды не бывае”. Бібліятэкар прачытала такія цудоўныя казкі пісьменніцы, як “Казка пра тое, як пасварыліся дні Тыдня”, “На чужыне і камар загіне” і “Як павучок Сымонка вучыў мышанят лялькі рабіць”. З вялікай ўвагай слухалі нашы маленькія чытачы казкі Л. Багдановіч, а потым бібліятэкар прадставіла ім шытыя лялькі, зробленыя яе рукамі. Гэта Лялька-Берастушка, Лялька-Кувадка, Лялька-Дзесяціручка і іншыя.

На прыканцы мерапрыемства Ала Смірнова пазнаёміла дзяцей з правіламі “Як зрабіць беларускую ляльку”.
Падрыхтавала Ала Смірнова
