21 верасня ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба сямейнага чытання “Крынiчка”, якое прайшло ў форме сямейных пасядзелак “Хлеб – сімвал жыцця і дабрабыту”.
Мерапрыемства праходзіла ў кутку сялянскага побыту “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”. Удзельнікі клуба азнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Святое імя - хлеб”. Вядучая Ларыса Шкрэдава прапанавала ўдзельнікам клуба адправіцца ў віртуальнае падарожжа і ўбачыць шлях хлеба ад зярняткi да каравая, а таксама азнаёмiла прысутных з мноствам народных звычаяў, абрадаў, прыкметаў, звязаных з выпяканнем хлеба. Госцi таксама кiнулі зярняткi ў торбачку мудрасцi: бацькi расказалі цiкавыя сямейныя традыцыі са спажываннем хлеба, а дзецi прынялі ўдзел у спаборніцтве, хто ведае больш вершаў пра хлеб і працу хлебароба. У завяршэннi сустрэчы ўсе паспрабавалі духмянага хлеба з гарбатай і хатнiм печывам.
Падрыхтавала Ларыса Шкрэдава
2025-09-22
