Sidebar

19
Нд , Кра

Дзівосы летняга лугу

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

16 чэрвеня ў бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж у рамках акцыі “Пакліч у госці казку” для выхаванцаў прышкольнага лагеру “Сонейка” ДУА «Мсціжскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло вандраванне па казках Людмілы Ціняковай “Дзівосы летняга лугу”.

Пад час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з героямі кнігі – матыльком і дзьмухаўцом, пчолкай Зінай і кратом, страказой, мышкай-палёўкай, маленькімі асілкамі-мурашамі і іншымі насельнікамі нашых лужкоў, як яны сябруюць, ладзяць канцэрты, ратуюць адзін аднаго, калі гэта патрэбна. Напрыканцы сустрэчы рабяты прыйшлі да высновы: справа, якая зроблена на карысць, і поспехі сяброў павінны прыносіць радасць, а сіла – у таварыстве і згодзе.

Таццяна Данчанка


2021-06-16