“Гісторыі былога лесу”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У бібліятэцы-клубе №8 в. Вялікая Ухалода працягваецца акцыя летняга чытання “Пакліч у госці казку.

16 чэрвеня бібліятэкар Надзея Матюшонак распавядала дзецям, якія бываюць казкі. Народныя – гэта тыя, што стварыў народ, а вось аўтарскія казкі напісалі пісменнікі. Менавіта сёння выхаванцы прышкольнага лагеру адпачынку “Радуга” ДУА “Вялікаўхалодскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага района” пазнаёміліся з казкамі Галіны Пшоннік.

Героі гэтых казак – самыя звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія жывуць у вялікім горадзе, - трапляюць у незвычайныя абставіны, багатыя на чарадейства і пераўтварэнні.Дзеці прынялі ўдзел у казачнай віктарыне, адгадвалі загадкі пра ўсё, што сустракаецца ў казках.

Напрыканцы сустрэчы паглядзелі буктрэйлер “Гісторыі былога лесу”, які падрыхтавала бібліятэка.

2021-06-17