Выхаванцы лагеру адпачынку “Лясная казка”, што працуе пры ДУА ”Неманіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, прынялі удзел ў акцыі летняга чытання “Пакліч у госці казку”.
На мерапрыемстве пад назвай “Вучоныя вароны і іншыя” дзеці разам з бібліятэкарам сельскай бібліятэкі Кацярынай Карнюшка, здзейснілі завочнае падарожжа па кнігах беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава “Збудаваў будан бабёр” і ”Вучоныя вароны”. Дзеці з вялікім задавальненнем самі чыталі ўслых вершы пра птушак і жывёл, а затым абмяркоўвалі пытанне аб тым, якія з герояў гэтых кніг жывуць менавіта ў нашым арэале.
![]() |
2021-07-01
