30 чэрвеня выхаванцы старэйшай групы ДУА” Перасадскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-школа” завіталі ў сельскую бібліятэку №39 в.Перасады.
Бібліятэкар Ала Хахалова прапанавала ўвазе маленькіх чытачоў выставу цудоўна ілюстраваных кніг беларускіх пісьменнікаў, што пішуць для дзяцей, а потым прачытала ім казку Веры Астахновіч “Чаму кароўка пярэстая?” Дзеці з задавальненнем слухалі аповяд пра незвычайныя падарожжы кароўкі Карнішэты, а потом спрабавалі скласці кароценькія гісторыі аб тым, якія яшчэ прыгоды маглі адбыцца з гэтай вясёлай кароўкай.
![]() |
2021-07-01
