Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта дзень памяці аб мінулым, гордасці за цяперашні, надзея на будучыню. 2 ліпеня ў гарадской спецыялізаванай бібліятэцы № 5 для дзяцей ГУДО "Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна" прайшло гістарычнае падарожжа "Жыві і красуйся, мая Беларусь".
Бібліятэкар Таццяна Лях запрасіла дзяцей адправіцца ў падарожжа па роднай краіне – Беларусі і распавяла аб найважнейшых гістарычных падзеях: гераічнай барацьбе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і вызваленні сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб шляху нашай дзяржавы да незалежнасці, аб мностве выпрабаванняў, перанесеных краінай на шляху да яе суверэнітэту. Асаблівую цікавасць выклікаў квілт "Дрэва памяці", дзе дзеці напісалі свае пажаданні аб міре. І няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах!
![]() |
2021-07-02
