6 ліпеня на абанеменце ў гарадской бібліятэцы №6 арганізаван агляд кніжнай выставы “Ляціць, гучыць Купалаў голас… (да Дня нараджэння Я.Купалы).
Купала — паэт. Купала — класік. Народны пісьменнік Беларусі, Пясняр. Купала — чалавек... Увайшоўшы ў гісторыю беларускай літаратуры болей чым стагоддзе таму (першы верш на беларускай мове “Мая доля” датуецца 1904 годам), ён назаўжды стаў неад’емнай часткай айчыннай культуры. Яго вершы, п’есы, паэмы дагэтуль блізкія і зразумелыя чытачам. Закладзеныя ў іх думкі — актуальныя і сёння.
На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка. Выстава будзе дзейнічаць па 12 ліпеня.
![]() |
2021-07-07