Sidebar

10
Пн, Жні

Праўда і лухта пра вусатага ката

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

У гарадской бібліятэцы №6 прайшло мерапрыемства “Праўда і лухта пра вусатага ката”, ў рамках акцыі летняга чытання “Пакліч ў госці казку”. Увазе выхаванцаў Нядзельнай школы пры касцёле і проста чытачам дзіцячай бібліятэкі было прапанавана знаёмства з творчасцю беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава.

Яго вершы вельмі блізкія дзецям, бо ён размаўляе з імі на іх дзіцячай мове. Дзеці чыталі ўголас вершы паэта, разгадвалі загадкі, а напрыканцы некаторыя з іх прынялі ўдзел у майстар-класе па вязанню маленькіх фігурак кацянят. Да мерапрыемства была зроблена падборка літаратуры аб нашых хвастатых пітомцах, прадстаўлены кнігі А. Зэкава “Праўда і лухта пра вусатага ката”, М. Маляўкі “Марфутка-імянніца” і В. Зуёнка “Хата , поўная гасцей”.


2021-07-07