У сельскай бібліятэцы №41 в.Зорычы, 4 ліпеня адбылося знаёмства з кнігай беларускай пісьменніцы А.Масла “Першая прыгажуня”. Бібліятэкар С.Макарава пазнаёміла дзяўчат-падлеткаў з казачнымі гісторыямі, уключанымі ў гэты зборнік, прачытала прысутным павучальную і мудрую казку “Першая прыгажуня”.
Затым разам з шасцікласніцамі Багданоўскай Ганнай і Рашэтнік Палінай паразважалі наконт таго, ці заўсёды правільна паступалі тыя героі твора, якія шляхам падману хацелі прысвоіць тытул першай прыгажуні дзяўчыне, якая зусім гэтаму статусу не адпавядала. А яшчэ абмеркавалі тэму натуральнай дзявочай прыгажосці і душэўнай дабрыні да тых, хто побач і мае патрэбу ў дапамозе.
![]() |
2021-07-07
