«Пакліч у госці казку»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

12 ліпеня, сельская бібліятэка № 38 в.Аздзяцічы прыняла ўдзел у акцыі летняга чытання «Пакліч у госці казку». Для дзяцей ДУА «Аздзяціцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшло літаратурнае знаемства па казцы Стасі Наркевіч «Віялета, бабулечка і чароўны дроцік».

Рабята пазнаеміліся з дзяўчынкай, якая шмат чаго пераадольвае, каб дапамагчы бабульцы пазбавіць сваіх бацькоў ад чараў. Прачытаўшы казку бібліятэкарам, дзеці апынуліся ў цудоўным горадзе Чараградзе, дзе адбываюцца ўсе прыгоды. Кніга аздоблена малюнкамі, якія дзеці могуць расфарбаваць.
Таксама прайшла літаратурная гадзіна па казцы Надзеі Парчук «Вожыкаў падарунак». Дзеці даведаліся куды ішоў вожык і што за падарунак ен нес свайму сябру на дзень нараджэння. Разам з бібліятэкарам рабята завучылі вожыкава пажаданне «з Днем нараджэння» свайму сябру хлапчуку Раману.


2021-07-14