«Юбіляр. Алесь Адамовіч»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Інфахвілінка ў гарадской бібліятэцы № 2. 3 жніўня ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Гонар і годнасць таленту» да юбілея Алеся Адамовіча – 95 гадоў з дня нараджэння (1926, па іншых крыніцах 1927г.).


Адамовіч Алесь – пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, кавалер ордэна «Знак Пашаны». Адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў сучаснай «ваеннай» прозы, аўтар раманаў «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Карнікі» (на рускай мове), «Хатынская аповесць» і інш. У сааўтарстве з Я. Брылем і У. Калеснікам ён стварыў кнігу «Я з вогненнай вёскі…». Гэты твор – жывая споведзь людзей, якія ўратаваліся ад расправы фашыстаў у беларускіх вёсках. А. Адамовіч – вялікі гуманіст сучаснасці, праціўнік мілітарысцкага мыслення.
Текст О. Новик

2021-08-03