Пакліч у госці казку

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У  рамках акцыі летняга чытання казак беларускіх аўтараў “Пакліч у госці казку” у сельскай бібліятэцы №33 в. Маісееўшчына ў ліпені і жніўні прайшлі наступныя мерапрыемствы: незвычайная гутарка за кубкам гарбаты “Вандроўка з божымі кароўкамі” па кнізе беларускай пісьменніцы А.Масла; час гумару  па кнізе У.Ліпскага “Сакрэты колераў вясёлкі”; прэзентацыя кнігі А.Марціновіча “Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе”;  час дабрыні па кнізе Т.Бунта “Чароўны кошак”.

Разам з героямі кніг дзеці сустрэліся з грозным чараўніком, прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі краіны Паветраных замкаў, праявілі дабрыню, дапытлівасць, кемлівасць, лепш спазналі навакольны свет і сябе. А таксама пазнаёміліся з сабачкай Альмай і яе сяброўкай кошкай Лізай. У розных сітуацыях хлопчыкі і дзяўчынкі праходзяць свае першыя жыццёвыя выпрабаванні і пачынаюць разумець, што такое блізкія людзі, сапраўднае сяброўства і як важна ўсё гэта берагчы.

2021-08-23