Пасля летніх канікул аднавіў сваю работу адукацыйна-творчы праект “Чытай-Валяй”. 23 жніўня ўдзельнікі праекту знаёміліся з творчасцю вядомага беларускага пісьменніка, галоўнага рэдактара часопісаў “Вясёлка” і “Буся” Уладзіміра Ліпскага.
Выкарыстоўваючы прэзентацыю, метадыст Людміла Захарэвіч расказала дзецям аб шматгранным таленце Уладзіміра Сцяпанавіча, зрабіўшы акцэнт на дзіцячых творах аўтара. Адным з іх з’яўляецца кніга “Прыгоды Нуліка”, напісаная 14 год таму назад, якая і зараз карыстаецца попытам у дзяцей малодшага школьнага узросту. Яна – пра цікаўнага і няўрымслівага Нуліка, пра яго сяброўства з хлопчыкам Міколкам, пра іх сумесныя прыгодніцкія ўчынкі. Пад час практычнай часткі заняткаў, дзеці праявілі сваю фантазію і пад кіраўніцтвам майстра С.Міхалевіч, белыя абадочкі з войлаку праз гадзіну “ажылі” і пераўтварыліся ў сімпатычных Нулікаў. Хвалюючым момантам сустрэчы быў сеанс відэасувязі з шаноўным аўтарам, Уладзімр Сцяпанавіч застаўся задаволены і ўсцешаны, падзякаваў дзяцей за ўвагу да яго творчасці і параіў звярнуць увагу на адзін з яго апошніх твораў - кнігу “Закаханы трэццякласнік”, якая выйшла з друку ў 2020 годзе. Завяршылася сустрэча чаяпіццем, а ў верасні сустрэнемся зноў!
2021-08-23