У сельскай бібліятэцы-клубе №8 в. В. Ухалода заканчваецца акцыя летняга чытання “Пакліч у госці казку”.
18 жніўня бібліятэкар Надзея Матюшонак пазнаёміла дзяўчынак з творамі беларускай пісьменніцы Алены Масла, якія прысвечаны сучасным дзецям і падлеткам.
Дзяўчынкі чыталі, адказвалі на пытанні і пагулялі ў жартоўную казачную віктарыну, якая змешчана ў цікавай і пазнавальнай кнізе “Адкрыцці стагоддзяў”.
2021-08-24