3 верасня ў сельскай бібліятэцы-клубе, у в. Ухалода напярэдадні Дня беларускага пісьменства прайшла літаратурная гадзіна “Вітаем кніжку беларускую” з вучнямі ДУА “Вялікаўхалодскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага района”.
Свята беларускага пісьменства – дзень асаблівы. Дзень, калі мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія заклалі фундамент адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную і сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.
Дзецям было прапанавана “падарожжа” у мінулае, знаёмства са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі: Кірылам Тураўскім, Еўфрасінняй Полоцкай, Францішкам Скарынай, Сымонам Будным, стваральнікам беларускай нацыянальнай драматургіі Вінцэнтам Дунінам-Марцінкевічам, “волатамі” беларускай літаратуры – Янкам Купалам і Якубам Коласам.
Напрыканцы мерапрыемства вучням была прапанавана віктарына “Нам ёсць чым ганарыцца, і што берагчы” і знаёмства з тэматычнай выставай “Асветнікі зямлі беларускай”.
2021-09-06