3 верасня 2021 года ў сельскай бібліятэцы №33 в. Маісееўшчына з вучнямі 7 класа ДУА “Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшоў вусны часопіс “Каля крыніц беларускай кнігі”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства.
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання. Яны пашырылі веды аб беларускіх асветніках. Наведвальнікі мерапрыемства паглядзелі прэзентацыю аб Францыску Скарыне і Сымоне Будным, якія выдалі першыя на тэрыторыі Беларусі друкаваныя беларускія кнігі.
Апошняй старонкай вуснага часопіса была віктарына “Гучы, беларуская мова!” Пераможца віктарыны атрымаў падарунак.

2021-09-06
