Штогод у першую няделю верасня адзначаецца нацыянальнае свята –День беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне.
4 верасня ў Кішчына Слабадской сельская бібліятэцы № 24 прайшло сумеснае мерапрыемства з ДУА “Кішчына Слабадскім вучэбна-педагагічным комплексам дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” вусны часопіс “Светачы зямлі беларускай” з вучнямі ДУА “Кішчына Слабадскога вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.
Шлях да пісьменства быў доўгі і складаны.У час мерапрыемства вучняў пазнаёмілі са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі:Кірылам Тураўскім,Сымонам Будным, Еўфрасінняй Полацкай, Францішкам Скарынай. Вучні паглядзелі прэзінтацыю “Біяграфія Ф.Скарыны”. Прысутным расказалі аб г. Капыль, у якім праводзіцца свята ў гэтым годзе.
Напрыканцы вучням прапанавана віктарына “Наш Скарына”, гульня “Пералічы гарады, ў якіх праводзіліся дні беларускага пісьменства”,знаёмства з выставай кніг “Імя славутае ў вяках”.

2021-09-07
