Спадчына Францыска Скарыны і Беларусь сучасная

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У рамках Года народнага адзінства 14 верасня ў дзіцячым аддзеле цэнтральная бібліятэкі для вучняў 8 “А” і 8 “В” класаў ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” адбылося мерапрыемства “Спадчына Францыска Скарыны і Беларусь сучасная”.

Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова распавядала дзецям пра беларускага усходнеславянскага першадрукара, культурнага дзеяча, мысліцеля-гуманіста Францыска Скарыну, слаўнага сына полацкай зямлі, пра гады яго вучобы ў Кракаўскім універсітэце, пра  навуковую дзейнасць, пра заснаванне ў Празе выдавецтва. У сваёй друкарні доктар Ф. Скарына  6 жніўня 1517 года выдаў сваю першую кнігу – “Псалтыр”, а пасля яшчэ 22 кнігі Старога Запавету.

У час правядзення мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з выставай “Спачатку было слова”, на якой прадстаўлена літаратура пра вялікіх і славутых людзей зямлі беларускай.

Нашы чытачы задавалі шмат пытанняў бібліятэкару: якой мова лічылася міжнароднай у час жыцця Францыска Скарыны, у якіх бібліятэках захоўваюцца выданні асветніка, якія культурныя дзеячы былі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скараыны, якія навучальныя ўстановы скончыў Скарына, на якой паперы друкаваліся першыя кнігі і інш.

2021-09-18