Павел Андрэевіч Місько – прадстаўнік сярэдняга пакалення беларускіх пісьменнікаў, аўтар шэрагу зборнікаў аповесцей і апавяданняў.
21 верасня ў гарадской бібліятэцы №6 адбылася рэклама кніг “Чытай на роднай мове” пісьменніка П.Місько. Загадчык бібліятэкі Т.Вербовіч пазнаёміла чытачоў бібліятэкі з жыццём і творчасцю аўтара, пачыталі ўслых адрывак з рамана П.Місько “Мора Герадота”. У гэтым рамане аўтар малюе шырокую карціну партызанскага руху на Палессі ў 1942-1944 гадах, расказвае аб складаных лёсах людзей на вайне, аб нелёгкіх шляхах да нашай Перамогі. Гэта раман аб незвычайнай мужнасці, гераізме тых, хто спасцігаючы “азбуку ляснога жыцця” праявіў цуды храбрасці ў барацьбе з фашызмам.

2021-09-22
