Sidebar

18
Чц, Кра

Мама Му чытае

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

2 кастрычніка дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі ў рамках праекта «В некотором царстве, в некотором государстве…» наведалі вучні 2 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Барысава».

Для іх супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і паказалі лялечны лямцавы спектакль «Мама Му чытае», у якім Мама Му і Кракс спрачаюцца аб тым, ці павінна карова ўмець чытаць, і спрабуюць высветліць, чаму трава зялёная, а малако белае.

Аўтарам гэтай выдатнай гісторыі пра карову Маму Му і яе сябра Крумкача з'яўляецца шведская пісьменніца Юя Вісландэр. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з біяграфіяй аўтара і правялі агляд серыі кніг: «Мама Му паранілася», «Мама Му будуе дом», «Мама Му і Каляды».

У канцы мерапрыемства дзеці бліжэй пазнаёміліся з героямі спектакля і з задавальненнем сфатаграфаваліся з імі.

2021-10-05