6 лістапада ў інтэрактыўным дзіцячым цэнтры адукацыі і вольнага часу «РастОК» пры падтрымцы студыі войлакаваляння «Час цяпла» (@vremytepla) прайшла сёмая сустрэча ў рамках праекта «Чытай-Валяй».

Пачалася яна са знаёмства з творчасцю беларускага дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста і крытыка Анатоля Іванавіча Бутэвіча і яго казкай «Прыгоды Віруса Шкодзі». Бібліятэкар Ганна Маскалёва з дапамогай прэзентацыі пазнаёміла дзяцей з казачным каралеўствам Сусветнае Сеціва і яго жыхарамі – галоўным камп’ютаршчыкам каралеўства Кампам Кампавічам, разумным і разважлівым каралём Віндусам Вялікім і яго дачкой Віндусачкай, а таксама з галоўным шкоднікам казачнага каралеўства Вірусам Шкодзей, здатнага на неверагодныя выдумкі і штукарствы. Далей удзельнікі праекта з дапамогай кіраўніка студыі войлакаваляння «Час цяпла» Святланы Міхалевіч пачалі валяць хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса Шкодзю.
Дзеці з захапленнем валялі кожны свайго шкоднічка і ў працэсе працы слухалі пра яго казку.
Завяршылася сустрэча сумесным чаяпіццем, падчас якога ўсе з захапленнем дзяліліся сваімі ўражаннямі.
2021-11-08
