15 лютага ў гарадской бібліятэцы №1 да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў УА “Барысаўскі дзяржаўны каледж” праведзена літаратурна-фальклорная гасцёўня “Беларуская мова - мелодыя сэрца”.
Бібліятэкар Ларыса Шкрэдава пазнаёміла навучэнцаў каледжа з гісторыяй узнікнення свята, расказала пра сучасны стан беларускай мовы, а таксама паведаміла, чаму родную мову называюць самай мілагучнай, багатай, песеннай і старажытнай. Родная мова прагучала ў вершах у выкананні вучняў Грыдзюшка Наталлі і Бачкаровай Ірыны. З вялікім задавальненнем прысутныя разгадвалі загадкі-жарты, спявалі беларускія народныя песні, прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне. Удзельнікам сустрэчы былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “Мова народа - яго святыня”. У завяршэнні мерапрыемства ўсе разам праспявалі песню “Наша мова” на словы Алеся Ставера.
![]() |
2022-02-16
