Sidebar

18
Сб, Кра

«Сябры роднай мовы»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

16 лютага у сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцьква з вучнямі 5 класа ДУА «Жыцькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна» да дня роднай мовы была праведзена інтэлектуальна – пазнавальная гульня «Сябры роднай мовы».

Беларуская мова прайша доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту так і часы заняпаду. Але не глядзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету. На мерапрыемстве дзеці ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі на роднай мове, адгадвалі загадкі, тлумачылі забытыя, незнаёмыя словы з ўрыўкаў з паэмы Я.Коласа «Новая зямля», рабілі пераклад слоў з рускай мовы на беларускую. Пад час мерапрыемства пазналі шмат цікавага і папоўнілі свой слоўнік.

2022-02-16