Sidebar

18
Сб, Кра

Сябруй з роднай мовай

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы.

17 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў сельскай бібліятэкі № 38 в. Аздзяцічы прайшла літаратурна пазнаваўчая гульня “Сябруй з роднай мовай” для вучняў ДУА “Аздзяціцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раена”. Дзеці ўдзельнічалі ў 5 конкурсах “Скорагаворкі”, “Загадкі з скрыначкі”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Перакладчыкі” і “Старонкі мінулага і сучаснага”. У заканчэнні мерапрыемства вучаніца 6 класа Акуневіч Ірына зачытала верш У. Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова!”. Для прысутных была падрыхтавана кніжная выстава “Любіце і шануйце роднае слова”.

2022-02-21