Sidebar

18
Сб, Кра

“Які гэта цуд –мова мая родная!”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

18 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў Кішчына Слабададской  сельскай бібліятэцы № 24 прайшла літаратурна - пазнаваўчая гульня “Які гэта цуд –мова мая родная!” для вучняў ДУА “Кішчына Слабадского  вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раена”.

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.

Уладзімір Дубоўка

Бібліятэкар Мікуловіч Святлана расказала прысутным,што Міжнародны  дзень роднай мовы быў абвешчаны ў лістападзе 1999 года і з 21 лютага 2000 года адзначаецца штогод.Вучні  ўдзельнічалі ў  конкурсах: “Перакладчыкі”, “Адгадай  загадкі”, “Назаві адным словам”, “Хуткамоўкі” і “Дапоўні прыказку”. Затым удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы: Н.Гілевіча “Родная мова”, Я.Купала “Роднае слова”,П.Панчанкі  “Родная мова”.У заключэнні мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай  выставай “Беларуская кніга – гэта цікава!”, паслухалі верш В. Шведа «Дзесяць запаведзяў».

2022-02-21