6 сакавіка ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Юбіляр. Мастацкая літаратура» да 50 гадоў з часу падпісання загаду аб стварэнні выдавецтва. «Мастацкая літаратура» – выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, уладальнік шматлікіх узнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх выставах-кірмашах за поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні.
На выстаўке былі прадстаўлены серыі кніг: «Жывая класіка дзецям», «Я люблю чытаць», «Школьная бібліятэка», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «12 месяцаў», «Гісторыя ў асобах», «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» і інш.
Тэкст О. Новік

2022-03-09
