У нядзелю, напярэдадні жаночага дня, гарадская бібліятэка №4 сямейнага чытання запрасіла сяброў сямейнага клуба “Чытаючыя фантазёры” на святочнае пасяджэнне!
Маленькія чытачы ахвотна далучыліся да віншавання сваіх матуль: малявалі паштоўкі, выразна чыталі вершыкі, дарылі паветраныя шары, абдымаліся з матулямі і гулялі адзін з адным.

2022-03-09
