Анлайн-праект «Чытаем разам.Чытаем услых, скіраваны на папулярызацыю беларускай дзіцячай літаратуры, стартаваў ў бібліятэках нашага горада і раёна 21 лютага, у Дзень роднай мовы.
Бібліятэкары правялі вялікую падрыхтоўчую работу: падабралі кнігі для запісу відэаролікаў, знайшлі валанцёраў ва ўросце 60+ і сфарміравалі невялікія групы з ліку дзяцей –чытачоў ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў, якія выступілі у ролі слухачоў казак і казачных аповесцей. У першы дзень правядзення марафону, з вуснаў чытачоў сталага ўзросту прагучалі наступныя творы беларускіх пісьменнікаў: А.Якімовіч. “Каб мама ўсміхалася” (філ. №5), Т.Дамаронак “Прыгажосць для мамы”, “Стары конь” (філ. №6), Т.Дамаронак “Павучкі-работнікі” (Ухолодская СБ), Багдановіч Л. “Хлеб над панамі пан” (Глівінская СБ), беларуская нар. казка ”Легкі хлеб” (Жыцкаўская СБ), Г.Марчук “Добрае сэрца” (Забашавіцкая СБ), М.Кандратаў “Адкуль на зямлі васількі” (Весялоўская СБ), ЯкімовічА. ”Казка пра смелага вожыка” (Майсееўшчынская СБ), Шамякін І. “Пастух” (Неманіцкая СБ), Дамаронак Т. “Запаслівы слонік” (Хаўхоліцкая СБ). Падчас правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, марафон працягне сваю работу.

2022-03-10
