29 сакавіка ў сельскай бібліятэцы №17 в. Жыцькава прайшло мерапрыемства «Наша сяброўка — «Вясёлка», прысвечанае юбілею дзіцячага часопіса «Вясёлка».
На падарожжа па старонках часопіса прышлі дзяці прышкольнага лагера «Сонечны» ДУА «Жыцькаўскі вучэбна - педагагічны комплекс ДС-СШ. Барысаўскага раёна» . Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй часопіса, яго рубрыкамі, аўтарамі, кампазітарамі, мастакамі. З рубрыкі «Хвілінкі – весялінкі» адгадвалі загадкі – жарты, забаўныя задачкі, загадкі – блытанкі. Любіце, шануйце, чытайце «Вясёлку» і часопіс дапаможа вам стаць сумленнымі і працавітымі, таленавітымі і адданымі сваёй Радзіме.

2022-03-29
