Аказалася ўсе дзеці з аздараўленчага лагера пры ДУА “Гімназія №1” чулі пра вялікую пачвару з возера Лахнэс, што у Шатландыі.
А пра добрую гераіню Лахнэску з маляўнічай казкі Алены Масла “Мяне завуць Лахнэска”– амаль ніхто. Сёння бібліятэкар дзіцячага аддзелу гарадской бібліятэцы №4 сямейнага чытання вырашыла пачытаць гэту казку хлопчыкам і дзяўчынкам, якія завіталі ў бібліятэку. Дзеці не толькі даведаліся пра гэту дзіўную істоту і яе сяброў, але нават і намалявалі іх. А каму было цікава – пачыталі самастойна кнігу пра прыгоды казачнай “прынцэсы” і яе “рыцара”.

2022-03-30
