29 сакавіка, бібліятэкар сельскай бібліятэкі № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы Марына Бык правяла з дзецьмі літаратурную гульню па творчасці М. Пазнякова “Дзівосны свет Міхася Пазнякова”.
Дзеці, якія наведваюць аздараўленчы прышкольны лагер з дзённым прабываннем “Змена” пры ДУА “Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Міхася Пазнякова, актыўна выканалі заданні “Дзяжурная літара” і “Літаратурная блытаніна”, а таксама адгадвалі загадкі па кнізе М. Пазнякова “Падарожжа ў краіну загадак”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі М. Пазнякова якія ёсць ў бібліятэцы і параіла маленькім сябрам іх прачытаць.
2022-03-29