Sidebar

18
Сб, Кра

Роднай мовы ты крынічка

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

31 сакавіка 2022 года ў сельскай бібліятэцы №33 в.Маісееўшчына для удзельнікаў прышкольнага аздараўленчага лагера «Сонейка” адбылася прэзентцыя часопіса “Вясёлка” пад назвай “Роднай мовы ты крынічка”, прысвечаная 65-годдзю беларускаму часопісу для дзяцей.

Выхаванцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення часопіса, пра яго першага галоўнага рэдактара –  класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Вітку. Бібліятэкар паведаміла пра цяперашняга галоўнага рэдактара, якім  з’яўляецца беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у падарожжы па рубрыках часопіса: “Я тут жыву. Вандроўкі па Беларусі”, “Упершыню ў “Вясёлцы”, “Урокі “Вясёлкі”, “Школа Грошыка”, “Чароўны куфэрак”, “Крышку пра кніжку” і інш. У канцы мерапрыемства удзельнікі з цікавасцю пачыталі часопісы.

2022-04-01