31 сакавіка дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі наведалі выхаванцы прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Барысава».
У рамках праекта «В некотором царстве, в некотором государстве …» артысты лямцавага тэатра «Вандроўны чамаданчык» падрыхтавалі і паказалі для дзяцей лялечны спектакль «Мама Му чытае».

Аўтарам гэтай выдатнай гісторыі пра карову Маму Му і яе сябра Крумкача з'яўляецца шведская пісьменніца Юя Вісландэр. На гэты раз Мама Му і Кракс спрачаюцца аб тым, ці павінна карова ўмець чытаць, і спрабуюць высветліць, чаму трава зялёная, а малако белае.
Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з біяграфіяй аўтара і правялі агляд серыі кніг: «Мама Му паранілася», «Мама Му будуе дом», «Мама Му і Каляды».
У канцы мерапрыемства дзеці бліжэй пазнаёміліся з героямі спектакля і з задавальненнем сфатаграфаваліся з імі.
2022-04-07
