“Калі ты не ведаеш, як падараваць іншаму чалавеку часцінку сваёй дабрыні – прачытай яму казку”. Жывы чалавек, які чытае кнігу (нават з экрана) павялічвае долю жывых, непасрэдных зносін у жыцці не толькі дзіцяці, але і дарослага чалавека. У час прагляду або праслухоўвання казкі, гледачы чуюць інтанацыю, бачуць эмоцыі чытальніка, разумеюць яго настрой, яго адносіны да герояў твора. Гэта стварае адчуванне, што чытальнік размаўляе менавіта з асобна ўзятым чалавекам, што словы адрасаваны менавіта яму і гэта яшчэ больш, залучае слухача ў сюжэт.
Для тых, хто цікавіцца беларускай дзіцячай літаратурай на відэахостынгу БИБЛИОТЕКА КОЛОДЕЕВА В YOUTUBE нашага сайта змешчаны 74 відэаролікі з запісамі казак і казачных гісторый. Асноўная мэта дадзенага медыякантэнта– адчыніць для дзяцей і дарослых свет моўнага мастацтва, выхаваць любоў і павагу да беларускай мовы, да творчасці сучасных аўтараў, якія пішуць для дзяцей.
Падчас наведвання вышэйуказанага рэсурса вы зможаце пазнаёміцца з беларускімі народнымі казкамі, аўтарскімі, сацыяльна-бытавымі , лірычнымі чарадзейнымі казкамі і казачнымі гісторыямі. Матэрыялы можна выкарыстоўваць для ўтульных сямейных вечаровых чытанняў, а таксама для правядзення мерапрыемстваў у школах і бібліятэках.
Пагружэнне ў свет казкі дапамагае, часам, спраўляцца са стрэсам, адцягвае ад негатыўных думак і падахвочвае к пераасэнсоўванню агульначалавечых каштоўнасцей.
Відэазапісы казак, працягласцю 10-12 хвілін, садзейнічаюць таксама назапашванню «культурнага багажа» маладога пакалення і даюць магчымасць пакінуць у іх станоўчае ўражаанне аб тым, які багаты і разнастайны сёння свет дзіцячай беларускай літаратуры і, казкі, у прыватнасці.
Тэкст падрыхтавал Л.Захарэвіч