19 красавіка ў Неманіцкай сельскай бібліятэцы адбылося падарожжа па кніжцы Алены Масла “Адкрыцці стагоддзяў”.
Напачатку сустрэчы з вучнямі чацвёртых класаў “ДУА Неманіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, бібілятэкар К.Карнюшка пазнаёміла дзяцей з аўтарам кнігі, Аленай Масла, яе біяграфіяй і творчасцю. А потым усе разам мы адправіліся ў “падарожжа” па захапляльнай і пазнавальнай кніжцы, якая дапамагае кожнаму з нас знайсці цуды сярод звыклых рэчаў. Першым нашым прыпынкам стала гісторыя гадзінніка, потым знаёміліся з гісторыяй суднабудаўніцтва, затым падэтальна разабралі аўтамабілі, злёталі ў космас, перапрацавалі пластык. З вялікім задавальненнем дзеці адказвалі на пытанні рубрыкі “Ці ведаеце вы, што?”, якая змешачаны ў канцы кожнага аповяда аб тым ці іншым адкрыцці. Сустрэча з кнігай пісьменніцы-юбіляра, сапраўды, стала для дзяцей адкрыццём.
2022-04-25