31
Ср, Май

Гучалі творы Янкі Купалы…

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

26 красавіка ў канферэнц-зале Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прайшоў раённы конкурс на лепшага чытальніка вершаў Янкі Купалы па выніках Дэкады, прысвечанай жыццю і творчасці пісьменніка і ў сувязі  са 140-годдзем з дня нараджэння.

Мерапрыемства на базе цэнтральнай бібліятэкі арганіззавана сумесна з Барысаўскім раённым саветам ветэранаў і ўпраўленнем па адукацыі Барысаўскага райвыканкама.
У конкурсе ўдзельнічалі юныя чытальнікі – навучэнцы сярдніх і старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ і гімназій Барысаўшчыны. 49 канкурсантаў прыехалі падтрымаць іх бацькі і педагогі – каманда сабралася вялікая, але дружная і з узнёслым настроем.
У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, а таксама загадчык чытальнымі заламі цэнтральнай бібліятэкі Наталля Шацерка. Журы ўзначаліла член прэзідыума Барысаўскага раённага савета ветэранаў, вопытны філолаг і літаратуразнаўца Ларыса Белая.
Гучалі разнастайныя па тэматыцы і настрою вершы класіка беларускай літаратуры, напісаныя ў розныя гады яго творчай дзейнасці. Слухаць старанна падрыхтаваныя прыгожыя выступленні чытальнікаў было вельмі прыемна. Радавалі вока прыгожыя ўбранні канкурсантаў у народным стылі. Нават калі дэкламацыя некаторых твораў паўтаралася, кожны з іх гучаў асабліва, па-новаму, з афарбоўкай асабістага ўражання выканаўцы. На суд журы нават была прадстаўлена цэлая літаратурна-музычная кампазіцыя па творах Янкі Купалы.
Як было аб'яўлена ў канцы мерапрыемства, першых, другіх і трэціх прызавых месцаў будзе некалькі і ўзнагароджванне пераможцаў таксама адбудзецца ў цэнтральнай бібліятэцы. Але гэту прыемную падзею трэба трошкі пачакаць. Мы абавязкова раскажам вам пра яе.
Алена БРЫЦКАЯ

2022-04-28