“Пакліч у госці казку”
29 ліпеня, сельская бібліятэка № 38 в.Аздзяцічы прыняла ўдзел у акцыі летняга чытання “Пакліч у госці казку”. Для дзяцей ДУА “Аздзяціцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло гучнае чытанне па казцы Генадзя Аўласенкі “Як мышка з жабкай паміж сабой ваявалі”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар Малчанава Галіна прачытала для дзяцей казку, дзе яны пазнаеміліся з такімі героямі казкі, як мышка і жабка. Даведаліся чаму яны ваявалі паміж сабой, і хто каго перамог. Далей бібліятэкар прапанавала дзецям міні-тэатр з мяккіх цацак (жабкі і мышкі).

2022-08-03
