Sidebar

01
Ср, Май

Дзень роднай мовы

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Усе навіны, звязаныя з Днём роднай мовы.

Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля…
                        Ніл Гілевіч

З 15 лютага запрашаем усіх на абанемент цэнтральнай бібліятэкі пазнаеміцца з кніжнай выставай “Са слова пачынаецца Радзіма”.

21 лютага ва усім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Дні роднай мовы ў нашай краіне пачалі святкавацца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа. Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. І каб захаваць сваю родную мову, беларусам трэба на ей размаўляць,  бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта


І слова гучала, чароўнае слова
14 лютага ў гарадской бібліятэцы №1 да Міжнароднага дня роднай мовы з удзелам вучняў УА “Барысаўскі дзяржаўны каледж” прайшла літаратурна- музычная вечарына-прызнанне “І слова гучала, чароўнае слова”. Удзельнікам сустрэчы былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “Мова народа – яго святыня”. Бібліятэкар Ларыса Шкрэдава расказала пра гісторыю святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і гістарычны шлях беларускай мовы. Госць сустрэчы – паэтэса, удзельнік Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” і абласнога клуба самадзейных паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Клаўдзія Петрушэнка асабліва пяшчотна чытала свае вершы пра любоў і павагу да Айчыны, роднай мовы і пра сваю малую Радзіму. На працягу мерапрыемства гучалі вершы пра родную мову, мудрыя прыказкі і прымаўкі ў выкананні вучняў. З вялікім задавальненнем прысутныя разгадвалі загадкі – жарты, спявалі беларускія народныя песні, а таксама прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне. У завяршэнні ўсе разам праспявалі песню “Наша мова” на словы Алеся Ставера.


15 лютага ў сельскай бібліятэцы № 30 в. Лошніца прайшло мерапрыемства “Як ты дорага мне, мая родная мова!” для вучняў 3-4 класаў ДУА “Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, прысвечаная святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.
Напачатку ўдзельнікі азнаёміліся с фондам беларускай дзіцячай літатратуры. Далей Мухіна Вольга Пятроўна, загадчык бібліятэкі, выразна зачытала вершы беларускіх паэтаў пра любоў да роднай мовы і Айчыны. Сярод каторых вершы Я. Купалы “Роднае слова”, Я. Коласа “Слова”, М. Танка “Родная мова, П. Броўкі “Калі ласка” і інш.
Пасля загучалі беларускія народныя (“Купалінка”) і аўтарскія (“Хата бацькоў”) песні і інш. Усе жадаючыя ўзяліся за рукі і вадзілі карагоды.
Далей удзелінікі мерапрыемства азнаёміліся з выставай вырабаў з саломы. Мухіна Вольга Пятроўна паведаміла пра вытокі гэтага рамяства, пра роль і месца саломапляценне ў абрадах беларусаў.


16 лютага у сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцькава з вучнямі ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» была праведзена гульня-віктарына, прысвечаная дню роднай мовы «Таямніцы беларускіх слоў». Пад час мерапрыемства дзеці даведаліся чаму і для чаго адзначаецца дзень роднай мовы. Потым былі заданні: «Асалода роднай мовы», дзе дзеці рабілі пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, «Беларуская загадка — розуму зарадка» - адгадвалі загадкі, «Падумай і адкажы» - былі прапанаваны самыя розныя пытанні — і жартоўныя і сур’ёзныя. Было заданне «Чароўны капялюш», дзе трэба было здагадацца што за рэч можа знаходзіцца ў «капялюшы». Гульня прайшла цікава, карысна і пазнавальна. Мы будзем яшчэ больш любіць і шанаваць нашу родную мову.


Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!

Да дня роднай мовы 21 лютага ў сельскай бібліятэцы № 38 в. Аздзяцічы прайшла літаратурна-пазнаваўчая гульня “У роднай мове роднае карэнне” для вучняў ДУА “Аздзяціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.  Мерапрыемства пачалося з верша М. Танка “Родная мова”, які прачытала бібліятэкар Малчанава Галіна. Далей рабята выконвалі такія заданні, як “Падбярыце міжмоўныя пары прыказак”, “Куфэрак слоў”, “Шыфравальшчык”, “Шарада “Пралеска”, “Лінгвістычны спрынт”, “Словаведы”. На прыканцы мерапрыемства вучням была прапанавана кніжная выстава “З вытокаў роднай мовы”.


Родная мова – духоўная спадчына
Гістарычна-літаратурная гульня да Міжнароднага дня родный мовы
21 лютага ў дзіцячы аддзел центральнай библіятэкі на мерапрыемства “Родная мова – духоўная спадчына”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы прыйшлі выхаванцы прышкольных лагераў ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Барысава” і ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава”. Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей цікавую праграму, якая ўключыла ў сябе звесткі з гісторыі беларускай мовы, цікавы аповяд пра сакрэты літар, і навогул, хто прыдумаў літары, за што і як ушаноўваюць літары. Бібліятэкары падчас правядзення мерапрыемства чыталі вершы Янкі Купалы “Родная мова”, Алеся Бачылы “Матчына мова”, Пімена Панчанкі “Родная мова” і інш.Таксама супрацоўнікі дзіцячага аддзела прапанавалі нашым чытачам гульню “Слоўнікавы джэм” і пазнаемілі з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры.

2023-02-24