21 лютага 2023 года ў дзіцячым адделе цэнтральнай бібліятэкі адбылася літаратурная акцыя «Стоп-кадр з беларускай кнігай», прысвечаная тэме развіцця дзіцячай літаратуры. Кожнаму чытачу прапаноўвалася ў гэты дзень выбраць любую цікавую кнігу беларускага аўтара, зрабіць з ёй фота і, вядома, забраць дадому пачытаць.
Бібліятэкары тым часам прапаноўвалі дзецям сучасных беларускіх пісьменнікаў, а таксама класікаў беларускай літаратуры, каб больш зацікавіць юных чытачоў.
2023-02-24