22 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прайшлі інфахвілінкі «Літаратурная карта Барысаўшчыны» ў рамках абласнога праекта «Пісьменнікі – ўраджэнцы роднага краю».
У гэтым годзе пісьменнікі-юбіляры: 105 гадоў Ул. Шахаўцу, ураджэнец в. Кімія, 125 гадоў I. Харык, ураджэнец в.Зембін і 220 гадоў Г. Цюндзявіцкай, жыхарка в. Кішчына Слабада Барысаўскага раёна. Уваге чытачэй былі прадстаўлены кнігі пісьменнікаў Барысаўшчыны: Л. Рашкоўскага, В. Гігевіча, Ул. Шахаўца, Р. Хацкевіча, С. Клімковіча, Ю. Станкевіча і іншых. З «Літаратурнай карты Барысаўшчыны» чытачы даведваліся аб паэтах і пісьменніках, што нарадзіліся на Барысаўшчыне, а на карце Барысаўскага раёна яны маглі знайсці месца іх нараджэння.
2023-02-23