Sidebar

18
Сб, Кра

Беларускія казкі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка №17 в.Жыцькава прапануе чытачам малодшага школьнага ўзросту кніжкі класікаў беларускай літаратуры ­- П.Броўкі “Жывучая галінка”, У. Караткевіча “Казкі”, М.Багдановіча “Зачараванае царства”.

Творы былі напісаны шмат гадоў таму, але іх змест і сёння застаецца сучасным і актуальным. У вершах П.Броўкі і М.Багдановіча  - любоў да роднай зямлі, захапленне яе прыродай і гераічным мінулым, гонар за людзей, якія яе насяляюць. Разам з героямі казак У. Караткевіча чытачы будуць вучыцца спагадзе, дабрыні, шчырасці, сумленнасці. Выдатныя малюнкі зробяць чытанне яшчэ больш прыемным. Чытайце творы класікаў беларускай літаратуры і спасцігайце сэнсы, закладзеныя імі ў творах.

2023-02-17