Ці хочацца вам, каб чытанне было класным, асабліва пазакласнае? Калі так, дык гэтыя кнігі для вас.
Кішчына Слабадская сельская бібліятэка №24 прапануе вучням пачатковых класаў кнігі для пазакласнага чытання, у якія ўключаны вершы, казкі, апавяданні беларускіх пісьменнікаў.
Кнігі М.Лужаніна, Я. Бяганскай, М.Зарэмбы, А.Пальчэўскага, В.Хомчанкі, Н. Галіноўскай, М. Даніленка пра школу, сям’ю, прыгоды,узаемадачыненні з людзьмі, сяброўства і прыгоды, пошукі і знаходкі, праблемы і іх пераадоленне, а таксама беларускія народныя казкі.

2023-02-17
